Archive - июл 17, 2008

Дата

Валэнсу выб’юць на манетах

Walesa.jpg

Справа агента службы бяспекі “Болека”, той бок, былога прэзідэнта Польшчы і лідэра прафсаюза “Салідарнасць” Леха Валэнсы надала яму надзвычайную папулярнасць у краіне. Былы прэзідэнт мае як шмат праціўнікаў, так і шмат прыхільнікаў. Праціўнікі цягнуць Валэнсу ў суд, прыхільнікі збіраюць грошы на прыжыццёвы помнік.  Далее »

Кіроўца можа быць геем. І наадварот

ghiei-voditiel.jpg

Сто тысяч еўра кампенсацыі атрымаў італьянскі кіроўца, які быў вымушаны здаваць экзамен на вадзіцельскія правы два разы. Так вырашыў мясцовы суд. І ўсё праз тое, што мясцовыя ўлады атрымалі інфармацыю: кіроўца – гей.  Далее »

Бітва за кавуны

arbuzy.jpg

Мэр маленькага вугорскага мястэчка на мяжы з Румыніяй пачаў барацьбу з сеццю французкіх гіпермаркетаў Auchan і выйграў. Менеджэры гіпермаркетаў былі вымушаны павысіць цану на вугорскія кавуны – з 49 форынтаў да 65 форынтаў за кіло.  Далее »

Каала і кенгуру з візітам у Папы

Rorie.jpg

Папа Бенедыкт XVI, які сёння ўрачыста адкрыў Сусветныя Дні каталіцкай моладзі ў Сіднею, напярэдадні свята, у сераду прымаў у сваёй аўстралійскай рэзідэнцыі Kenthurst Study Centre некалькіх аўстралійскіх звяроў.  Далее »

Экаторбы шкодзяць экалогіі

ekotorby.jpg

У Польшчы набірае моц рух супраць пластыкавых пакетаў. Замест іх грамадзянам прапануюцца “экаторбы”, якія, як сцвярджаюць іх вытворцы, не шкодзяць навакольнаму асяроддзю, бо разлагаюцца у адмысловых “кампостных” ямах.  Далее »

Аблава на экскурсаводаў

vilnius_tourist_inro.jpg

З пачаткам сезону адпачынкаў у Вільні паболела не толькі турыстаў, але і гідаў. Нядаўна гарадскія ўлады разам з віленскім інфармацыйна-турыстычным цэнтрам зладзілі сапраўдную аблаву на нетутэйшых экскурсаводаў.  Далее »

Знайшлі Венеру Скоп’еўскую

Venus1.jpg

Македонскія археолагі адкапалі ў руінах старажытнарымскага гораду статую аголенай кабеты. Уважаюць, што мармуровая скульптура выяўляе самую багіню Венеру.  Далее »

Па-польску пішам у куточку

koscielny.jpg

Мясцовыя ўлады ў Віленскім краі паўсталёўвалі былі шыльды вуліцаў па-польску і па-расейску. Літоўскі закон аб нацменшасцях падобнае нібыта дазваляе. Адміністрацыйны суд у Вільні палічыў іначай і шыльды паадмяняў.  Далее »

Восеньскі прызыў - у архіў

prizyv.jpg

У Літве пачынаецца рэформа войска. Усеагульны прызыў стане гісторыяй ужо праз 6 гадоў. У 2014 годзе літоўскае войска павінна цалкам перайсці на прафесійную аснову. Сойм Літвы ў аўторак прыняў шэраг законаў аб структуры войска.  Далее »

“КінаЛеў” на кінадроме

Muziei_Idiei.jpg

Украінскіх кінаманаў у жніўні чакае вялікае свята. З 21 па 24 жніўня ў Львове адбудзецца III міжнародны фестываль незалежнага кіно “Кіналеў-2008”. У конкурснай праграме фестывалю сёлета возьмуць удзел каля 140 фільмаў. Па-за конкурсам плануецца паказаць 80 стужак, якія здабылі ўзнагароды на міжнародных фестывалях.  Далее »

Царква як карабель, але не плыве

tsierkva.jpg

Каля ўкраінска-польскай мяжы ў вёсцы Шпільчына Перемышлянскага раёну Львоўскай вобласці нядаўна была асвячоная царква незвычайнай формы. Пятнадцать гадоў жыхары Шпільчына, у якой жыве больш за 500 чалавек, будавалі трохкупальную царкву ў выглядзе карабля.  Далее »

“The Times” рэкамендуе Львоў

DSCN6585.JPG

Найстарэйшая брытанская газета “The Times” нядаўна надрукавала рэйтынг гарадоў, у якія варта паехаць еўрапейцам на выходныя. На першым месцы знаходзіцца французскае мястэчка Ля-Рашэль (гэта там, дзе ваяваў супраць пратэстантаў д’Артаньян з сябрамі). На другім – бельгійскі горад Гент. Трэцяе месца ў рэйтынгу належыць Львову.  Далее »