Разам з рэжысёрамі і акторамі фільма “Прынц Каспіян” радуюцца поспеху кіно і тыя ўдзельнікі здымкаў, чый твар мы так і не пабачылі. Гаворка ідзе пра працаўнікоў масоўкі – розных там фаўнаў, мінатаўраў і сатыраў.
Вацлаў Пэргль з чэскага Мосту, хоць мае 42 гады, шчаслівы нібы дзіця. Мала што яго выбралі з 5 тыс ахвотнікаў для масоўкі, дык яшчэ і кадры з ім увайшлі ў канчатковую версію “Прынца Каспіяна”.
Пэргль трохі крыўдуе на амерыканцаў, што тыя, як рабілі прэм’еру ў Празе, дык масоўку не паклікалі. Але чэская масоўка, што за паўгады здымкаў моцна здружылася, зрабіла сваю імпрэзу, у Усці над Лабай.
Чалавек з масоўкі кажа, што праца была цікавая, але і цяжкая. Найцяжэй было бегаць з бычынаю або казінаю галавою на плячах. Складаныя былі самі батальныя сцэны, але ангельскі вайсковец Біл, адказны ў рэжысёрскай камандзе за бойкі, за тыдзень усіх удзельнікаў вымуштраваў.
Вацлаву Пэрглю шкада, што да ягонага трыюмфу не дажыла маці. Паводле ягоных словаў, памерла, як фільм яшчэ здымаўся, але сачыла за здымкамі праз інфармацыі ў газетах.
(паводле матэрыялу blesk.cz)



Комментарии
Отправить комментарий