У апошнія два месяцы ва ўсіх буйных крамах Эстоніі назіралася паніжэнне цэн на прадукты харчавання, цалкам адваротнае агульнаеўрапейскай тэндэнцыі. Адмыслоўцы лічаць, што крамам гэта неабходна для таго, каб быць на ўзроўні нізкай пакупальніцкай здольнасці насельніцтва.
"Калі ў траўні цэны зніжаліся толькі на асобныя прадукты, то ў чэрвені цэны ўпалі на шмат якія тавары", - адзначае кіраўнік сектара сельскагаспадарчых даследаванняў Інстытута кан'юнктуры Піле Лійвааўк.
Зніжэнне цэн тычыцца ў першую чаргу такіх прадуктаў як малако і малочныя прадукты, хлеб, кетчуп і яйкі. "Калі ў траўні хлеб каштаваў 9,60 крон, то цяпер яго можна купіць за 7,70 крон", -прыводзіць прыклад дырэктар па развіцці крам сеткі Prisma Тээму Кільпія. Цэны на малочныя прадукты знізіліся на 5-10%.
Вытворцы жа сцвярджаюць, што яны свае цэны знізілі не больш чым на пару адсоткаў. Астатняе - жаданне супермаркетаў выжыць у канкурэнтнай барацьбе. Затое паліўныя фірмы заяўляюць, што калі сусветныя цэны на маторнае паліва застануцца на ранейшым узроўні, то ў хуткім часе і ў Эстоніі можна чакаць зніжэння цэн на запраўках.
(па матэрыялах эстонскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий