65 замест 48

 
rabota_65_chasov.jpg

У наступным годзе Еўрасаюз хоча ўнесці істотныя змены ва ўмовы працы. Змены датычацца дапушчальнага часу працы. Замест 48 гадзін ён можа павялічыцца да 65 гадзін.

Уся Еўропа зараз мае 40-гадзінны працоўны тыдзень. Але на запатрабаванне шэфа працаўнік можа правесці на працы яшчэ дадатковых 8 гадзінаў. Пасля ўводу новых правілаў начальнік можа запатрабаваць ад падначаленага ажно 25 дадатковых гадзінаў працы.

Новыя правілы пэўна прыйдуцца да спадобы будаўнікам, бо будаўнічыя фірмы часта спазняюцца з тэрмінамі здачы аб’ектаў, а таму вымушаны затрымліваць працаўнікоў на працы звыш нормы. Задаволеныя будуць таксама прадпрыемствы, дзейнасць якіх мае выразны сезонны характар.

Аднак у Брусэлі не маюць намераў даваць працадаўцам поўнай улады над працаўнікамі. Падоўжваць гадзіны можна будзе толькі ў адным тыдні. Калі такое адбудзецца, працадаўца мае альбо кампенсаваць потым гэта выходнымі (на 25 гадзінаў атрымліваецца 3 выходных), альбо зменшыць колькасць гадзін ніжэй 40 у наступным тыдні.

(па матэрыялах польскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <noindex> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  d888    888888888    d888     .d8888b.  
d8888 888 d8888 d88P Y88b
888 888 888 Y88b. d88P
888 8888888b. 888 "Y88888"
888 "Y88b 888 .d8P""Y8b.
888 888 888 888 888
888 Y88b d88P 888 Y88b d88P
8888888 "Y8888P" 8888888 "Y8888P"


Введите код, отбражённый выше.