Будаўніцтва Расеяй газаправода “Паўночны струмень” (Nord Stream) з самога пачатку сутыкнулася з супрацівам з боку не толькі палітыкаў у балтыйскіх краінах, але таксама эколагаў. У мінулым годзе павінна была пабачыць свет справаздача, у якой мелася быць прадстаўлена комплексная ацэнка ўплыву газаправоду на экалогію Балтыйскага мора. Рэляцыі нема і дагэтуль, а пакуль вучоныя даследуюць Балтыку, справай газаправода заняўся Еўрапарламент.
Аднак аказалася, што Парламэнт Еўрапейскі мае абмежаваныя паўнамоцтвы каб перашкодзіць будаўніцтву газаправода з Расеі ў Нямеччыну. 30 тысяч чалавек са шматлікіх інстытутаў і НДА якія некалькі гадоў пратэставалі супраць трубы на дне Балтыкі горка расчараваныя.
Толькі у паморскім, заходнепаморскім і варміньска-мазурскім ваяводствах Польшчы правядзеннем сацыяльнка-эканамічнай экспертызы і зборам меркаванняў займаліся 40 арганізацыяў і інстытутаў. Даследаванні праводзіліся яшчэ ў 2006-2007 гадах. Большасць экспертаў і простых грамадзян ставяцца да праекту адмоўна, але ёсць і тыя, хто выказваецца за пабудову газаправоду. Пасьля гэтага матэрыялы былі перададзены міністру аховы навакольнага асяроддзя і дэпутатам Еўрапейскага Парламэнта.
Даклад на паседжанні парламэнта быў прадстаўлены на мінулым тыдні. Нягледзячы на вялікую колькасць паправак, справаздача Польшчы была прынята. Большасць дэпутатаў трымаюцца думкі, што ў пытаннях экалогіі пры пабудове газаправоду не трэба адступаць ні на крок. Эколагі, у сваю чаргу таксама абяцаюць бескампрамісную барацьбу за чысціню Балтыкі падчас рэалізацыі праекта.
(па паведамленнях польскіх СМІ).





Комментарии
Отправить комментарий