Знакаміты кракаўскі мім – Белая Дама – якую можна пабачыць амаль штодня ў турыстычны сезон на галоўнай плошчы гораду ля Марыяцкага касцёлу, возьме ўдзел у новым праекце знакамітага іспанскага рэжысёра Педры Альмадовара. Акторка зайграе адну з галоўных роляў. А перад тым як пачнецца праца ў мэтра, Белую Даму, той бок, Маю Ільючонак можна будзе пабачыць у тэатры Мальер, што на Шэўскай вуліцы ў спектаклі “Суад, спаленая жыўцом”.
Тое, як акторка трапіла да Альмадовара застаецца таямніцай. Вядома толькі што кастынг адбыўся ў Гішпаніі ў верасні мінулага году. На ролю было 40 кандыдатак з усёй Еўропы. Мая магла граць на роднай мове, але Альмадовар пераканаў яе вывучыць ролю па-гішпанску з дапамогай перакладчыка.
“Я маю праблемы з гішпанскай, бо яна ў мне асацыюецца з французскай, якую я добра ведаю”, - кажа акторка. У фільме дарэчы будзе некалькі пікантных сцэн. “Мая гераіня – гэта надта нетыповая асоба. Гэта роль паўплывала на маю псіхіку, бо я спрабую зразумець як мысліць прастытутка”, - прызнаецца акторка.
(па матэрыялам польскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий