Польскія медыкі варожаць аб тым, што рабіць з педафіламі. Механічнае вылегчанне – найпрасцейшы метад, але Еўразвяз, бадай, такога не ўхваліць. З іншага боку, летась у судах краіны разбіраўся ажно 841 выпадак, звязаны з злоўжываннем дзецьмі.
Зараз польскае міністэрства аховы здароўя абмяркоўвае з вядучымі сэксапатолагамі прыдатнасць хімічнае кастрацыі такіх асобаў. Гаворка ідзе пра ўжыванне таблетак, якія б зніжалі ўзровень тэстастэрону і глумілі сэксуальную цягу ў асобаў, асуджаных за распусныя дзеянні ў дачыненні дзяцей.
Іншыя мажлівасці “лячэння” асобаў, якім судовым парадкам забаронена кантактаваць з дзецьмі – электрычныя бранзалеты для сталага нашэння або нават адмысловыя цэнтры рэабілітацыі педафілаў.
Адносна радыкальныя метады вынішчэння педафіліі шырока практыкуюцца ў Еўропе і некаторых штатах ЗША. У Францыі рэгулярны агляд і лячэнне падобных злачынцаў нават стаўся эфектнай палітычнай прапановай новаспечанага прэзідэнта Сарказі.
(паводле матэрыялу webnoviny.sk )




Комментарии
Отправить комментарий