Прыляцеў Паксас на верталёце

 
karlsan.jpg

Гэта на зямлі былы прэзідэнт Літвы Паксас – закаранелы грэшнік, якому нават у парламент не дазволена абірацца. У небе ж ён, па ранейшаму – лётчык-ас.

Нібыта “бог з машыны”, спускаецца Пасксас на верталёце у самую гушчу выбарчае кампаніі. Прыляцеў у Марыямпале і сеў акурат пасярод цэнтральнага пляцу.

У адказ на абурэнне “простых грамадзянаў” дарадца мясцовага мэра адказаў: “накладачка выйшла”. Планавалася, што верталёт прызямліцца на стадыёне, але там акурат размясціўся цырк з атракцыёнамі.
Журналісты кажуць, што паксасаў дазвол на пасадку ў Марыямпалі – чыстая ліпа з “заднім чыслом”. Але экстравагантнаму экс-прэзідэнту гэта ні ў адным вуху, не старшней за імпічмент.

Раландас Паксас, адпраўлены ў адстаўку вясною 2004 г, сапраўды не мае права пажыццёва займаць ўрадавыя пасады. Аднак жа, ён кіруе адной з найбуйнейшых у Літве партыяў і ва ўсялякіх кампаніях актыўна ўдзельнічае. Былы чэмпіён СССР у 2006 г нават за 47 дзён абляцеў зямны шар.

(паводле матэрыялу kurier.lt)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <noindex> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.   8888888888   d888   
d88P Y88b d88P Y88b d88P d8888
Y88b. d88P 888 888 d88P 888
"Y88888" Y88b. d888 d88P 888
.d8P""Y8b. "Y888P888 88888888 888
888 888 888 d88P 888
Y88b d88P Y88b d88P d88P 888
"Y8888P" "Y8888P" d88P 8888888


Введите код, отбражённый выше.