Віленскія аматары жывёлаў раздзьмухваюць скандал вакол прыезду ў сталіцу расейскага цырку. Удзел у цыркавых нумарах, маўляў, прыносіць марскім ільвам і кракадзілам фізічныя і псіхалагічныя пакуты.
Расейскі “Цырк на вадзе” збіраецца ў Літву 21 жніўня. Але ўсе ягоныя афішы ў Вільні ўжо аблепленыя пратэстнымі улёткамі, а ў сам дзень прыезду мае адбыцца пікет абураных аматараў кракадзілаў.
Прадстаўнікі Балтыйскага цырку запэўніваюць грамадскасць, што запрошаныя госці будуць паказваць у Шаўлях, Вільні і Коўне не так жывёлаў, як сябе саміх – арыгінальную праграму з цыркавымі нумарамі ў вадзе. Але абаронцы жывёлаў непахісныя: “Клеткі, дрэсура, пераезды...Натуральных умоваў жывёлам яшчэ ніводзін цырк не стварыў. Гэта – чалавечая забаўка”, - выказалася адна з іх.
(паводле матэрыялу delfi.lt)





Комментарии
Отправить комментарий