Каля дзесятка гандлёвых фірмаў пазапаўнялі польскія крамы кухоннымі прыстасаваннямі з чорнага нейлону. Кітайскія чорныя лыжачкі, лапаткі і нават каструлі з нейлонавым пакрыццём надта папулярныя сярод польскіх гаспадыняў. Але навукоўцы высвятлілі, што ў тых лыжках крыецца смяротная небяспека - амінакіслата MDA, якая выклікае анкалагічныя захворвання, перш за ўсё страўніка і кішачніка.
“На базарах і ў крамах Лодзі мы зрабілі кантрольныя закупы ложак, лапатачак і рондаляў. Аказалася, што на сем купленых тавараў прыходзіцца тры смяротна небяспечных, бо канцэнтрацыя MDA там перавышае ўсе вядомыя нормы у дзесяткі тысяч разоў”, - кажа доктар Шустер з Сілезскай медыцынскай акадэміі.
Фірма Florentyna ужо забрала свой тавар з крамаў. “Гэта быў першы раз, калі мы куплялі тавар у кітайскай фабрыцы і рэшту тавару ўжо вярнулі”, - тлумачыць Аляксандра Пачо, дырэктарка па маркетынгу Florentyna. Але такіх фірм у Польшчы каля двух дзесяткаў і дзе наступным разам з’явіцца небяспечны тавар, невядома.
(па матэрыялах польскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий