У славутым сяле Вялікія Сарочынцы на Палтаўшчыне адкрыўся чарговы кірмаш. Услаўленая Мікалаем Гогалем Сарочынская ярмарка з 1999-га г мае статус агульнанацыянальнай і праходзіць 14-17 ліпеня.
Гэтым разам на кірмаш прывезлі свае вырабы каля сотні вялікіх і блізу тысячы дробных вытворцаў, а таксама 200 народных майстроў.
Апрача Ўкраіны, на кірмашы ля Міргараду выставілі свае тавары Беларусь, Расея, Літва і Грузія. За права ўдзелу кожны прадавец заплаціў каля 100 грыўняў.
На 5 канцэртавых пляцоўках выступаюць народныя ансамблі, адкрытая выстава народных промыслаў і вышыванак. Абяцана, што сабраныя з прадаўцоў і наведнікаў грошы пойдуць на пабудову ў Сарочынцах гатэлю і паляпшэнне ўмоваў традыцыйнага кірмашу, што неўзабаве будзе праходзіць двойчы на год.
(паводле матэрыялу ictv.ua)



Комментарии
Отправить комментарий