Інтуітыўны археолаг за працаю

 
pavel.jpg

Знакаміты калега Тура Хеердала, Павэл Павэл з правінцыйных паўднёва-чэскіх Страконіц вырашыў парадаваць суграмадзянаў пабудоваю ідала. Каб было не горай, як на востраве Пасхі.

У 1986 г Павэл Павэл, будаўнік па прафесіі і інтуітыўны археолаг з паклікання, бліскуча прадэманстраваў усяму свету развязанне загадкі ідалаў вострава Пасхі. Гіганцкія скульптуры народу мааі, пастаўленыя трачма, выклікалі пытанні нават у самога Хеердала.

Да прыезда на востраў Павала лічылася, што найменшая колькасць людзей, патрэбная для транспартавання скульптураў у 800 тонаў вагою – сотня. Павалу ж удалося перасунуць ідала за дапамогаю усяго 16 тубыльцаў, карыстаючыся пры гэтым адно прымітыўнымі канатамі ды рычагамі.

Нягледзячы на здабытую ў выніку сусветную славу, Павал застаўся страконіцкім патрыётам. Прыдумаў, як ушасцёх паставіць на месца 30-тонны валун з ваколіцаў гораду, выдзерты з месца нейкім вандалам. А пасля – ізноў занурыўся ў экзатычную старажытнасць, давёўшы эксперыментам, што славутую каменную тэрасу ў Баальбэку маглі скласці ўсяго 160 чалавек работнікаў.

Апошні “подзвіг” Павала – ізноў лакальна-патрыятычны. Ён вырабіў 180-кілаграмовую скульптуру дудара, каб прывабіць гасцей да дударскага фестывалю ў гарадку. Але і без тэхнічнага азарту тут не абыйшлося: 3-хметровую скульптуру перасоўвалі ў цэнтр волакам два чалавекі.

(паводле матэрыялу blesk.cz)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <noindex> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.       d8888  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d8P888
888 Y88b. d88P Y88b. d88P d8P 888
888d888b. "Y88888" "Y88888" d8P 888
888P "Y88b .d8P""Y8b. .d8P""Y8b. d88 888
888 888 888 888 888 888 8888888888
Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P 888
"Y8888P" "Y8888P" "Y8888P" 888


Введите код, отбражённый выше.