У межах фестывалю паветраных шароў LMT kauss 2008 у Рызе ўпершыню прайшоў вогненны парад. Не, усе мангальф’еры цэлыя, а палала тое, чаму і належыць – газавыя гарэлкі.
2 дзесяткі мангальф’ераў на трэйлерах пракаціліся 14 жніўня калонаю праз цэнтр гораду. Іхныя прапанавыя газніцы пры гэтым метадычна выхуквалі з чэраваў полымя.
Міжнародны фестываль шароў праходзіць у Рызе ўжо 10-ты раз. Гэтым разам сюды сабраліся 19 паветраных камандаў з Латвіі, Літвы і Расіі.
17 жніўня, на завяршэнне свята, мангальф’еры прадэманстравалі рыжанам і іншыя эстэтычныя вабноты: па ўсім горадзе вечарам завіслі ў паветры зіхоткія, як лямпачкі, паветраныя шары.
(паводле матэрыялу www.novonews.lt )



Комментарии
Отправить комментарий