Ваенны канфлікт з Грузіяй не прайшоў бясследна для расейскай эканомікі. Як заявіў нядаўна кіраўнік Міністэрства фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, валавы адток капіталу з краіны падчас баявых дзеянняў у Паўднёвай Асэтыі склаў 7 мільярдаў даляраў.
"За 3 дні было вывезена каля 7 мільярдаў - 6 мільярдаў 8 жніўня і 1 мільярд 11 жніўня", - сказаў А.Кудрын, падкрэсліўшы, што гаворка не ідзе не аб чыстым адтоку, а аб валавым.
Прычынай адтоку Кудрын назваў сусветны фінансавы крызіс, які працягваецца, а таксама "некаторыя палітычныя рызыкі", якія, на думку галоўнага фінансіста Расеі, "таксама паўплывалі на пазіцыі замежнікаў па ўвозе або вывазе капіталу".
(па паведамленнях расейскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий