Абслугоўванне пакупнікоў у латвійскіх крамах у Латвіі адно з самых хуткіх у Еўропе. На аднаго пакупніка ў латвійскай краме ў сярэднім выдаткоўваецца 1,1 хвіліны - такія дадзеныя даследавання, праведзенага ў 24 краінах Еўропы. Аднак па ўзроўні незадаволенасці насельніцтва сэрвісам краіна з'яўляецца ўпэўненым лідэрам.
Самы хуткі сэрвіс у Ірландыі і Швецыі (0,9 хвілін на пакупніка), крыху павольней - у Партугаліі (0,98 хвілін) і Даніі (1 хвіліна). Упэўненае апошняе месца займае Расея, дзе пакупніку ў чарзе прыходзіцца стаяць 3 хвіліны.
Нягледзячы на высокую хуткасць сэрвісу, латышы незадаволеныя і жадалі бы менш стаяць у чэргах. Хуткасцю абслугоўвання незадаволеныя 38,5% жыхароў Латвіі, на другім месцы па ўзроўні незадаволенасці - Нарвегія (31,2%, 2,6 хвіліны на пакупніка), на трэцім - Румынія (29,1%, 2,8 хвіліны на пакупніка).
А вось па культуры абслугоўвання латвійскія крамы апынуліся ў канцы спісу. Толькі ў кожнай чацвертай краме (27,7%) прадаўцы вітаюць пакупнікоў, і толькі 56,9% супрацоўнікаў гатовыя дапамагчы кліенту. Самыя ветлівыя прадаўцы ў Харватыі - тамака вітаюцца 100%, па паказчыку гатовасці дапамагчы пакупніку наперадзе Бельгія - 97,8%.
(па паведамленнях польскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий