Еўрапейскі "Грузавік талерантнасці", якому ўлады Вільнюса і Каўнаса адмовілі ў “прытулку”, на цэнтральных плошчах гарадоў, хутчэй за ўсё, будзе спыняцца на прыватнай тэрыторыі гандлёвых цэнтраў.
Акцыя "Грузавік талерантнасці" пачалася яшчэ вясною і з таго часу яна падарожнічае па Еўропе, 20 жніўня акцыя будзе ў Вільнюсе. Грузавік будзе знаходзіцца каля гандлёвага цэнтра "Hyper Rimi", бо арганізатары атрымалі дазвол уладальнікаў сеткі. У Каўнасе грузавік размесціцца ля гандлёвага цэнтра "Molas".
"Мы зробім усё, каб аб акцыі стала вядома шырокай грамадскасці", - сказаў у інтэрв'ю каналу LNK працаўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Літве Юргіс Вільчынскас.
Аднак раней мэр Вільнюса Ёзас Імбрасас адхіліў просьбу прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Літве дазволіць уезд на Ратушны пляц “грузавіка талерантнасці”. Мэр Каўнаса, кансерватар Андрус Купчынскас таксама адзначаў, што раіў падпарадкаваным не выдаваць дазволы на правядзенне мерапрыемства.
(па паведамленнях літоўскіх СМІ)




Комментарии
Отправить комментарий