У 1962 годзе ўзялі шлюб Джон Ленан і ягоная школьная сяброўка Сінтыя Паўэл. Гэта быў першы шлюб як для Джона, так і для Сінтыі. Аднак аказалася, што яны маюць розныя інтарэсы, Сінтыя раўнавала мужа да астатніх “бітлоў”, да прыхільніц і фанатак, яе раздражнялі частыя і доўгія гастролі Джона. Нарэшце яны развяліся ў 1968 годзе, калі Джон пазнаў жанчыну свайго жыцця – Йоку.
У 1987 годзе адбылася прэм’ера славутых “Брыдкіх танцаў”, адной з самых палкіх і прыгожых музыкальных меладрам 80-х гадоў, пасьля якога сусветная слава завітала нарэшце на вуліцу актора Патрыка Суэйзі. Прэм’ера адбылася амаль на дзень народзінаў Суэйзі, якому акурат учора споўнілася 56 гадоў. Ён, канешне, дагэтуль таксама быў вядомы, але ж неяк не так. Ну і вядома музыка… Песню «She’s like a wind», напісаў і выканаў сам Суэйзі, а кампазіцыя «Time of my life» здабыла “Грэмі” ў 1988 годзе.
(па паведамленнях РАР)




Комментарии
Отправить комментарий