Міжнародная сітуацыя і афіцыйныя стасункі паміж Расеяй і Эстоніяй, як высвятлілася, не ўплываюць на колькасць расейскіх турыстаў. Так у першым паўгоддзі колькасць расейскіх турыстаў, якія наведалі Эстонію узрасло на траціну ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага году. Шмат хто з іх прыязджае ў Эстонію з фінскай візай.
Па словах аднаго з уладальнікаў санаторыя "Тойла" Сулева Рээлы, колькасць расейскіх наведвальнікаў сёлета вырасла. Рээла лічыць, што адна з прычынаў павелічэння лічбы турыстаў - далучэнне Эстоніі да Шэнгену.
“Фінскае пасольства і консульствы працуюць добра, у адрозненне ад нашых”, - кажа ўладар санаторыя, намякаючы на пасіўнасць эстонскага консульства ў Пецярбургу. Па словах Рээлы, санаторый актыўна рэкламуе сябе фінскім і расійскім турыстам, і ў абедзвюх групах адзначаецца прырост.
На рост лічбы расійскіх турыстаў у першым паўгоддзі 2008 году паказаў таксама дырэктар па маркетынгу сеткі Reval Hotel Management Марка Мянімэтс.
(па паведамленнях эстонскіх СМІ)




Комментарии
Отправить комментарий