Папулярны ў Латвіі часопіс Pastaiga надрукаваў спіс самых багатых людзей краіны. У рэйтынгу самых уплывовых мільянераў Латвіі дамінуюць кіраўнікі і ўладальнікі банкаў.
Банкірам належаць шэсць з першых дзесяці месцаў у спісе, На вяршыні знаходзіцца адзін з кіраўнікоў Parex banka Валер Каргін. Ён самы багаты чалавек у Латвіі. На другім месцы ў спісе бізнэсен Андрыс Шкеле. Тройку замыкае партнёр Каргіна Віктар Красавіцкі, на чацвёртым - фактычны старшыня Rietumu banka Леанід Эстэркін, на пятым - буйны акцыянер гэтага банка і адзін з лідэраў яўрэйскай грамады Латвіі Аркадзь Сухарэнка.
Акрамя таго, восьмае і дзявятае месца займаюць партнёры па Aizkraukles banka - Алег Філь і Эрнэст Бэрніс.
Сярод не-банкіраў у рэйтынгу - мэр Вентспілса Айвар Лембэргс. Ён на шостым месцы. Сёмае месца займае міністр транспарту Айнар Шлэсерс, а замыкае дзясятку прадпрымальнік з Вентспілса Алег Сцяпанаў, які лічыцца адным з найболей відавочных апанентаў Лембэргса.
(па паведамленнях латышскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий