Рыга працягвае святкаваць. Пасьля Дню гораду, рыжане рыхтуюцца да 90-х угодкаў незалежнасці. У пятніцу, 22-го жніўня улады гораду запрашаюць ўсіх месцічаў і госцяў сталіцы сустрэцца на Каменным мосце і прылеглых берагах Даўгавы, узяўшы з сабой свечкі і ліхтарыкі. Там а 21-й гадзіне пачнецца акцыя "Масты святла".
Падчас акцыі будзе створаны віртуальны мост святла паміж двума берагамі Даўгавы, а з запаленых свечак на дамбе АБ будуць створаныя знакі агню. Кожны можа ўзяць удзел у стварэнні “Маста святла” а 22.00. Гэтая акцыя таксама стане анонсам фэсту святла "Рыга свеціцца", які мае адбыцца з 14 па 18 лістапада і стаць кульмінацыяй святкаванняў юбілею краіны. Падчас акцыі "Масты святла" на Каменным мосце будуць уведзеныя абмежаванні руху транспарта.
(па паведамленнях Delfi.lv)




Комментарии
Отправить комментарий