Польшча рыхтуецца да новага будаўнічага буму. На гэты раз эксперты чакаюць высокіх тэмпаў будаўніцтва прыватных дамоў як у Варшаве і ў прадмесцях, так і ў малых мястэчках.
Прагнозы развіцця прыватнай будоўлі палягаюць, найперш, на тым, што цэны на матэрыялы стабілізаваліся, а на некаторыя нават пачалі зніжацца. Такім чынам, з’яўляецца магчымасць распланаваць свае выдаткі на матэрыялы і аплату будаўнікам, без боязі, што праз два месяцы грошы скончацца.
Да таго ж рэзка пайшлі ўгору цэны на зямельныя участкі. Чым бліжэй да сталіцы, тым вышэй цэна запаветнага лапіка зямлі. У самой Варшаве зямля каштуе, як мінімум, 989 злотых (490 даляраў) за метр квадратны, За яе межамі цэна вагаецца ад 170 злотых да 800 за м.кв. Апошнія тэндэнцыі сведчаць пра тое, што ўсё больш палякаў мае намер замест кватэры будаваць дом далей ад сталічнага тлуму і шуму.
(па паведамленнях польскіх СМІ)




Комментарии
Отправить комментарий