На гэтым тыдні ў Эстоніі адбылося амаль не самае любімае і галоўнае народнае свята - Начное пеўчае свята. Сёлета яно атрымала сімвалічную назву - "M?rkamisaeg", якое перакладаецца як "Час звярнуць увагу" (гульня слоў з ?rkamisaeg - "Час абуджэння"). Пеўчае поле было перапоўнена людзьмі, раздзімаліся тысячы эстонскіх сцягоў, паўсюль былі бачныя сінія і белыя паветраныя шары.
Акрамя хору з 3000 чалавек на свяце выступілі папулярныя эстонскія выканаўцы - Metsat?ll, RAM, Вальдэмар Куслап, Койт Тоомэ, Ленна Куурмаа, а таксама папулярныя яшчэ ў СССР Іва Лінна і Тыніс Мягі.
На пачатку свята ўсё поле павіншавала Герда Кантэра з перамогаю на Пекінскай Алімпіядзе. За паўгадзіны да паўночы на Пеўчае поле прыбыў прэзідэнт Тоомас Хендрык Ільвэс, якога публіка радасна павітала. Ён выступіў з традыцыйнай прамовай.
Эмацыйнай кульмінацыяй Пеўчага свята стала песня Тыніса Мягі "Koit" (“Світанак”), якую, на патрабаванне публікі спявак выканаў два разы. На сцэну вышлі таксама артысты з Грузіі.
(па паведамленнях эстонскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий