Веды і піва несумяшчальныя. Як і летась, сёлета 1 верасня ў Літве будзе забаронена гандляваць спіртнымі напоямі. Уладальнікі літоўскіх ўстановаў грамадскага харчавання і бараў ужо змірыліся з сухім законам. Летась Дзяржаўная служба кантролю за тытунем і алкаголем (ДСКТА) аштрафавала за продаж алкаголю 1 верасня 10 літоўскіх бараў.
З кожным годам абмежаванні становяцца ўсё больш жорсткімі. Сёлета ДСКТА не абмежавалася звыклым “сухім законам”. Яна з’вярнулася да ўраду з просьбаю забараніць 1 верасня не толькі продаж алкаголю, але яшчэ і распіванне спіртных напояў.
(па матэрыялах літоўскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий