Новы віток барацьбы з карупцыяй і прывілеямі назіраецца ў Эстоніі. На гэты раз клапаціцца пра “чысціню шэрагаў” пачаў сам прэм’ер – Андрус Ансіп. Па яго словах, у людзей мае быць яснае ўяўленне пра тое, хто і як жыве. Ён лічыць, што ўсе даходы і стан рахункаў дзяржаўных службоўцаў павінны стаць вядомымі грамадскасці.
“Істнеючыя дэкларацыі практычна не даюць ніякага ўяўлення пра эканамічныя інтарэсы тых, хто іх прадстаўляе”, дадае прэм’ер. Міністр фінансаў Івары Падар лічыць, што новая дэкларацыя чыноўніка патрэбна, але яна павінна стаць больш дэталёвай.
А вось Яанус Маррандзі, старшыня парламенцкай антыкарупцыйнай камісіі і партыі Народны саюз, ставіцца да ідэі Ансіпа са скепсісам: "Гэта нічога не зменіць, заўсёды можна на момант дэкларавання пералічыць грошы на рахунак сябра або жонкі. Да таго ж, гэта ўжо занадта, бо да палітыкаў нельга ставіцца як да злачынцаў".
(па паведамленнях эстонскіх СМІ)




Комментарии
Отправить комментарий