У мінулыя выходныя горад Луцк прымаў гасцей на шоў Гінэса. Дзея адбывалася на сцэне пры ўваходзе ў Цэнтральны парк культуры і адпачынку імя Лесі Украінкі.
На Гінэс-шоў гараджан ўзнагароджвалі самымі разнастайнымі і нечаканымі тытуламі, напрыклад, "Гулівер" і "Гуліверка" Луцка - самыя высокія жыхары; "Казак" Луцка - уладальнік самых доўгіх вусоў; "Німфа" Луцка - уладальніца самых доўгіх валасоў; "Гукаімітатар" Луцка - людзі, якія імітуюць гукі прыроды; "Двайнік" Луцка - людзі, якія знешне падобныя на знакамітасцей.
Найбольшай нечаканасцю шоў стала замена назвы адной з намінацый. Чалавек з самой доўгай барадой павінен быў атрымаць тытул "Карабас-Барабас". Аднак пераможцам у гэтай намінацыі стаў айцец Віталь – святар з Валыні. Прышлося спехам пераназваць намінацыю ў "Уладальнік самой доўгай барады". Дарэчы, айцец Віталь праехаў 150 кіламетраў, каб патрапіць на "Луцк-Гінэс-шоў". Даўжыня яго барады, якую вымяралі дзяўчыны з мадэльнага агенцтва Марыны Занюк, - 49 сантыметраў.
(па паведамленнях украінскіх СМІ)





Комментарии
Отправить комментарий