Талін адзначыўся ў мінулыя выходныя незвычайным парадам. Дакладней, гей-парадам. Мерапрыемства адбылося ў суботу і пятніцу і рэзка адрознівалася ад папярэдняга: у ім прынялі ўдзел усяго з дзясятак чалавек. Не было і квятчастых гарнітураў.
Як сцвярджае адзін з арганізатараў параду, Яан Крон, эстонскія геі сёлета толькі набіраюцца духу перад наступным парадам.
"Магчыма, за мінулыя гады гэтае мерапрыемства стала праводзіцца даволі павярхоўна. Усё жа яно задумана для саміх гомасексуальных суполак", - сказаў Крон, дадаўшы, што зараз геі рыхтуюцца да агульнабалтыйскага прайду, які адбудзецца ў Рызе.
(па паведамленнях эстонскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий