Фестывальнае лета ў Эстоніі яшчэ не скончылася: з 22 па 25 жніўня 2008 тут праходзіць міжнародны фэст традыцыйнай культуры Peipus. Свята праходзіць у трох гарадах: Таліне, Муствээ і Каластэ. Найбольш цікавымі удзельнікамі лічацца стараверы з Турцыі - казакі-некрасаўцы.
Некрасаўцы - гэта нашчадкі кубанскіх і данскіх казакоў, продкі якіх удзельнічалі ў паўстанні пад кіраўніцтвам Кандрата Булавіна і Ігната Некрасава на тэрыторыі Расеі ў 1707-1709 гг. Каб выратавацца ад знішчэння ў 1710 годзе казакі сышлі ў Турцыю, дзе стварылі сваю грамаду і захавалі мову, звычаі, фальклёр продкаў, вопратку і веру - яны належаць да старавераў
Вера была інтэгравальнай сілай, якая трымала іх разам. У Турцыі яны далі клятву "пры цару ў Расею не вяртацца”, а таксама "Веру не змяняць! Супраць Расеі не ваяваць! З туркамі не мяшацца!". За 254 гады пражывання ў Турцыі ў іх не было ні аднаго змяшанага шлюбу. Аднак пагроза масавага інцэста вымусіла іх вярнуцца на радзіму продкаў у 1962 годзе. У Стаўрапальскім краю тады для іх былі пабудаваныя дзве вёскі.
У фестывалю бярэ ўдзел хор Траецкай суполкі казакоў-некрасаўцаў Выступы хору ўжо адбыліся ў суботу, 23 жніўня, у Цэнтры культуры Муствээ і на гарадскім пляцы Калластэ, у нядзелю, 24 жніўня, у Таліне, ля царквы Яані, а ў панядзелак хор возьме ўдзел у гала-канцэрце ў Рускім тэатры.
(па паведамленнях эстонскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий