Талінскаму заапарку - 69 гадоў. У дзень яго народзінаў - 25 жніўня - квіткі ў заапарк каштуюць 15 крон (3 000 рублёў), а для дзяцей да 7 гадоў і людзей старэйшых за 70 уваход бясплатны. Адчынены дзіцячы заапарк, дзе дзеці могуць бліжэй пазнаёміцца з хатнімі жывёламі, пагладзіць іх і пакарміць.
Нягледзячы на свята, у супрацоўнікаў заапарку ў гэты дзень шмат клопатаў - раніцай была прышчэпленая апошняя вакцына тром дзіцянятам амурскага леапарда. Яны нарадзіліся сёлета, 15 траўня. Адразу пасля працэдуры іх перавязлі у вялікую клетку разам з мамай, дзе іх змаглі пабачыць наведвальнікі. Зрэшты, дзіцяняты яшчэ маленькія, і, як усе дзеці, яны спачатку будуць шмат спаць і рэдка паказвацца.
Мерапрыемствы ў гонар дня нараджэння заапарка праходзілі з 11.00 да 16.00, а сам заапарк сёння адчынены ажно да 21.00.
(па паведамленнях эстонскіх СМІ)




Комментарии
Отправить комментарий