24 жніўня, у Дзень незалежнасці Украіны, у горадзе Луцку падчас урачыстага сходу адбылося асвячэнне месца для помніка лідэру АУН Сцяпану Бандэры. Помнік будзе стаяць на пляцы каля Палаца ўрачыстасцяў.
Асвячэнне каменя пад будучым помнікам Сцяпану Бандэры правёў уладыка УПЦ КП Міхаіл.
"Мы павінны не толькі ўспамінаць, якой цаной здабытая наша незалежнасць, але і лічыцца з сучаснасцю. Выпадак з Грузіяй сведчыць, што пагроза незалежнасці Ўкраіны існуе і сёння. Але пакуль сярод нас ёсць хмяльніцкія, пятлюры, канавальцы, бандэры, шухевічы - мы не дазволім ні аднаму прышламу таптацца па нашай роднай зямлі", - з такімі словам звярнуўся да гараджан старшыня Луцка Багдан Шыба
У сходзе прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадскіх і абласных ўладаў, прадстаўнікі ўкраінскага казацтва, палітычных партый і грамадскіх арганізацый нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Песенныя прывітанні ўдзельнікам дарылі хор "Посвит", квартэт "Акорд" і народны артыст Украіны Валерый Марэніч.
(па паведамленнях украінскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий