Кітайскае метро за палову цаны

 
metro_Warszawa.jpg

Канцэрны з Кітая хочуць пабудаваць другую лінію варшаўскага метро за палову цаны, якую прапануюць іспанцы і немцы - сцвярджае міністр спорту Польшчы, спадар Міраслаў Джэвецкі. На яго думку, еўрапейскія фірмы змовіліся, каб як мага больш "наварыць" на Польшчы падчас будаўніцтва метро.

Сустрэча з прадстаўнікамі будаўнічых канцэрнаў з Далёкага Ўсходу адбылася падчас пабыту Джэвецкага ў Пекіне. Кітайцы зацікавіліся інвестыцыямі ў Польшчу - уласна, будаўніцтвам другой лініі метро, па якой варшаўскія ўлады спынілі тэндэр, паколькі заходнія фірмы паспрабавалі скарыстацца спешкай перад Эўра 2012 і замест прадугледжаных каштарысам 2,8 мільярдаў запатрабавалі за сем кіламетраў 6 мільярдаў злотых.

"Кітайцы сказалі, што яны мараць аб тым, каб зрабіць гэта за палову дадзенай сумы", - паведаміў Джэвецкі. Што пра гэта думаюць варшаўскія гарадскія ўлады? "Мы спадзяемся, што гэтым разам кітайскія фірмы выканаюць фармальныя патрабаванні тэндэру. Чым вышэй канкурэнцыя, тым лепш для сталіцы", - адзначыла мэр горада Ганна Гранкевіч- Вальц.

Перамога кітайцаў можа азначаць пачатак захопу польскага рынка, перасцерагаюць эксперты. "Ніхто ў Еўропе раней не дапушчаў кітайцаў да настолькі маштабных інвестыцый", - папярэджвае дырэктар аўстрыйскага Strabag, паляк Дарыюш Слацвінскі. “Гэта можа скончыцца поўным дамінаваннем на рынку. Кітайская будаўнічая махіна спрабуе любым коштам апанаваць еўрапейскі рынак, нават коштам фінансавых страт”, - упэўнены ён.

(па паведамленнях польскіх СМІ)

Комментарии

Отправить комментарий

Содержание этого поля является приватным и не предназначено к показу.
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Разрешённые html-тэги: <br> <u> <center> <noindex> <sub> <sup> <strike><a> <em> <img> <strong> <cite> <b> <h3> <h4> <i> <blockquote><p> <ul><hr> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • :) ;) :( :D }:) :P :O :? 8) превратятся в смайлики.

Подробнее о форматировании

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.   888888888    .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b 888 d88P Y88b
Y88b. d88P 888 888 888 888
"Y88888" .d88P 8888888b. Y88b. d888
.d8P""Y8b. .od888P" "Y88b "Y888P888
888 888 d88P" 888 888
Y88b d88P 888" Y88b d88P Y88b d88P
"Y8888P" 888888888 "Y8888P" "Y8888P"


Введите код, отбражённый выше.