"Грузія гатовая нам падаць спісы дзяцей, якіх яны могуць адправіць да нас на аздараўленне. У нашых лагерах мы можам размясціць 200 дзяцей", - паведаміў 27 жніўня падчас паседжання прэзідыўма Львоўскай абласной рады намеснік старшыні Львоўскай АГА Яраслаў Пітко.
Па яго словах, для таго, каб забяспечыць знаходжанне грузінскіх дзяцей на Львоўшчыне на працягу месяца неабходна каля 400 тыс. грн. "Мы разаслалі рахунак грузінскага таварыства "Арагві" па СМІ, ён будзе размешчаны бягучым радком на тэлебачанні".
Намеснік старшыні Львоўскай абласной рады Леў Захарчышын прапанаваў, каб кожны дэпутат самастойна пералічыў грошы на рахунак і, такім чынам, дапамог грузінскаму народу, а дэпутат Львоўскай абласной рады Эмілія Підляшэцка прапанавала, каб кожны калега ўзяў двух дзяцей з Грузіі ў сям'ю, а ў лагерах аздараўляліся дзеці з раёнаў, пацярпелых ад паводкі.
(па матэрыялах украінскіх СМІ)



Комментарии
Отправить комментарий