Эстония

АЭС замест расейскага газу

AES.jpg

Ці рэальна Эстоніі адмовіцца ад расейскага газу? Шмат хто з экпертаў сцвярджае, што гэта рэальна. Напрыклад, такой думкі прытрымліваецца Генеральны сакратар Эстонскага саюзу ўласнікаў Тааві Мадзібэрк. Ён лічыць, што Эстонія замест таго, каб паліць расійскі газ, павінна пабудаваць уласную атамную электрастанцыю.  Далее »

Народзіны заапарку

zoo.jpg

Талінскаму заапарку - 69 гадоў. У дзень яго народзінаў - 25 жніўня - квіткі ў заапарк каштуюць 15 крон (3 000 рублёў), а для дзяцей да 7 гадоў і людзей старэйшых за 70 уваход бясплатны. Адчынены дзіцячы заапарк, дзе дзеці могуць бліжэй пазнаёміцца з хатнімі жывёламі, пагладзіць іх і пакарміць.  Далее »

Невядомыя турэцкія стараверы

staroobriadtsy.jpg

Фестывальнае лета ў Эстоніі яшчэ не скончылася: з 22 па 25 жніўня 2008 тут праходзіць міжнародны фэст традыцыйнай культуры Peipus. Свята праходзіць у трох гарадах: Таліне, Муствээ і Каластэ. Найбольш цікавымі удзельнікамі лічацца стараверы з Турцыі - казакі-некрасаўцы.  Далее »

Геі рыхтуюцца да параду ў Рызе

ghiei-parad1.jpg

Талін адзначыўся ў мінулыя выходныя незвычайным парадам. Дакладней, гей-парадам. Мерапрыемства адбылося ў суботу і пятніцу і рэзка адрознівалася ад папярэдняга: у ім прынялі ўдзел усяго з дзясятак чалавек. Не было і квятчастых гарнітураў.  Далее »

Падатак на бяздзетнасць?

biezdietnost.jpg

У Эстоніі разгортваецца цікавая грамадская дыскусія. Вядомы лекар Пэтер Мардна прапанаваў увесці ў Эстоніі падатак на бяздзетнасць, што прынесла бы дадатковыя сродкі ў дзяржаўную казну, а таксама дапамагло б сем'ям, якія маюць дзетак.  Далее »

Ізноў п’яныя фіны

finnliandiia.jpg

Здавалася, гэтыя часы ўжо не вернуцца. Эстонія зараз актыўна пачынае ўзгадваць 80-я гады – часы алкагольнага турызму з суседняй Фінляндыі.

Падвышэнне падаткаў на алкагольную прадукцыю ў Фінляндыі, як і 20 гадоў таму павялічыла аб'ёмы спіртных напояў з-за мяжы. Больш за ўсё алкаголю жыхары Фінляндыі прывозяць з Эстоніі.  Далее »

Даходы чыноўнікаў - у прэсу

ansip.jpg

Новы віток барацьбы з карупцыяй і прывілеямі назіраецца ў Эстоніі. На гэты раз клапаціцца пра “чысціню шэрагаў” пачаў сам прэм’ер – Андрус Ансіп. Па яго словах, у людзей мае быць яснае ўяўленне пра тое, хто і як жыве. Ён лічыць, што ўсе даходы і стан рахункаў дзяржаўных службоўцаў павінны стаць вядомымі грамадскасці.  Далее »

Поўнае поле спявала

Estoniia_-piesnia.jpg

На гэтым тыдні ў Эстоніі адбылося амаль не самае любімае і галоўнае народнае свята - Начное пеўчае свята. Сёлета яно атрымала сімвалічную назву - "Märkamisaeg", якое перакладаецца як "Час звярнуць увагу" (гульня слоў з Ärkamisaeg - "Час абуджэння").  Далее »

Стары талінскі трамвай

tramvai.jpg

Гісторыя грамадскага транспарту Эстоніі пачалася 120 гадоў таму, калі 24 жніўня 1888 году па талінскіх вуліцах адправіўся па маршруце першы трамвай. Ён быў на коннай цязе і перасоўваўся з яе дамапамогай яшчэ 30 гадоў. Лініі праходзілі па цэнтральных вуліцах - Нароўскай, Пярнускай і Тартускай шашы.  Далее »

Эстонскія фірмы запрашаюць да Кітаю

Priemier_KItaia.jpg

Кітай абяцае Эстоніі струмень інвестыцый і соцень тысяч турыстаў. Такія высновы зрабілі эстонскія СМІ па выніках сустрэчы прэм'ер-міністра Эстоніі Андруса Ансіпа з кіраўніком кітайскага ўрада Вэнь Цзябаа.  Далее »

Студэнты супраць продажу алкаголю

alkoghol.jpg

Тартускія студэнты вырашылі змагацца са злоўжываннем алкаголя сярод моладзі. Кіраўніцтва студэнцкага прадстаўніцтва Тартускага ўніверсітэта звярнулася да мэра Тарту з просьбай забараніць 1 верасня продаж алкаголю ў горадзе.  Далее »

Турысты з Расеі ўсё едуць і едуць

moskva_logo.jpg

Міжнародная сітуацыя і афіцыйныя стасункі паміж Расеяй і Эстоніяй, як высвятлілася, не ўплываюць на колькасць расейскіх турыстаў. Так у першым паўгоддзі колькасць расейскіх турыстаў, якія наведалі Эстонію узрасло на траціну ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага году. Шмат хто з іх прыязджае ў Эстонію з фінскай візай.  Далее »

Свята вяртання незалежнасці

flagh_estonii.jpg

20 жніўня 1991 году Эстонія абвесціла пра выхад з СССР і аднаўленне сваёй незалежнасці. Таму штогод Эстонія адзначае ўгодкі ўзнаўлення незалежнасці. Сёлета гэта ўжо 17-я ўгодкі - у гонар гэтага па ўсёй Эстоніі паднятыя дзяржаўныя сцягі.  Далее »

Аптымізм расейскамоўных

Eesti_-_vene.jpg

Першы Балтыйскі канал апублікаваў нядаўна вынікі даследавання, праведзенага на замову талінскай дзяржаўнай канцылярыі. Аказваецца аптымізм расейскамоўных жыхароў Эстоніі, якім нема яшчэ 30, у дачыненні да эстонскай дзяржавы значна вышэй, чым у людзей больш старэйшага ўзросту.  Далее »

Фастфуд замест цыгарэт

shkolniki_kurieniie.jpg

Сярод талінскіх школьнікаў зніжаецца лічба курцоў, аднак расце колькасць прыхільнікаў фастфуду. Такія высновы можна зрабіць па выніках даследавання, праведзенага на працягу вучэбнага года Талінскім сацыяльным дэпартаментам.  Далее »