скандалы

Геі рыхтуюцца да параду ў Рызе

ghiei-parad1.jpg

Талін адзначыўся ў мінулыя выходныя незвычайным парадам. Дакладней, гей-парадам. Мерапрыемства адбылося ў суботу і пятніцу і рэзка адрознівалася ад папярэдняга: у ім прынялі ўдзел усяго з дзясятак чалавек. Не было і квятчастых гарнітураў.  Далее »

Высокая хасідская мода

LeviOkunov_06.jpg

Калі 22-гадовы бруклінскі мадэльер год таму выпусціў на лёд фігурыстку ў хасідскай шапцы-кучомцы і з Тораю ў руках, прававерныя юдэі змаўчалі. Але як ён стаў рабіць бюст’е з свяшчэнных пергамінаў, то сцярпець не змаглі, абразіліся.  Далее »

Пашкадуйце кракадзілаў!

3cyrk_krokodile-a.jpg

Віленскія аматары жывёлаў раздзьмухваюць скандал вакол прыезду ў сталіцу расейскага цырку. Удзел у цыркавых нумарах, маўляў, прыносіць марскім ільвам і кракадзілам фізічныя і псіхалагічныя пакуты.  Далее »

Прыляцеў Паксас на верталёце

karlsan.jpg

Гэта на зямлі былы прэзідэнт Літвы Паксас – закаранелы грэшнік, якому нават у парламент не дазволена абірацца. У небе ж ён, па ранейшаму – лётчык-ас.

Нібыта “бог з машыны”, спускаецца Пасксас на верталёце у самую гушчу выбарчае кампаніі. Прыляцеў у Марыямпале і сеў акурат пасярод цэнтральнага пляцу.  Далее »

Першыя ахвяры закона пра сімвалы

35.gif

Два хлопцы на Свяце мора ў Клайпедзе апрануліся ў вайсковыя строі часоў ІІ-й Сусветнай. Два дні святаў бавіліся, фатаграфаваліся з турыстамі, а на трэці патрапілі ў паліцэйскі пастарунак.  Далее »

Стукачы і іх ахвяры ў Славаччыне

d142.jpg

Па сенсацыйных выкрыццях агентаў камуністычных спецслужбаў у Польшчы, надыйшоў час Славакіі. Тут ідзе “зачыстка” найбліжэйшага атачэння героя “праскае вясны” – Аляксандра Дубчака.  Далее »

Ашан закідалі дэмпінгавымі кавунамі

1147414695_auchan.jpg

Венгерскія вытворцы кавуноў працягваюць пратэставаць супраць дэмпінгавай палітыкі гіпермаркетаў Auchan. Незадоволеныя вынікамі папярэдніх акцый, венгерскія фермеры ізноў прыехалі да Будапешта і, як месяц таму, вывалілі сваю прадукцыю проста на паркоўцы ля гандлёвага цэнтра ў раёне Сараксары.  Далее »

Ад бухгалтара да прэм’ера – у Італіі ўсе свінгуюць?

veronicalario01g.jpg

Паводле скандальнага расследавання італьянскае La Stampa, кожная чацвертая сужэнская пара актыўнага веку ў краіне практыкуе часовы абмен партнёрамі, ці, папросту, “свінгерства”. Для гэтага служаць адмысловыя сэкс-клубы, але абмены адбываюцца і на аўтастаянках, пляжах, а нават на могілках.  Далее »

Габрэйскія мсціўцы адплацілі эстонцу за ахвяры

habrei1.jpg

Сенсацыяй для эстонцаў стаў артыкул у брытанскай The Guardian, дзе гісторык Джонатан Фрыдланд распавёў пра атрад габрэйскіх мсціўцаў, што выяўляў і самасудам нішчыў нацыстаў у пасляваеннай Еўропе, а нават у Амерыцы.  Далее »

Шкілет у шафе Умбэрта Эка

Eco1.jpg

У шафе наймаднейшага інтэлектуала Еўропы апошніх дзесяцігоддзяў, Умбэрта Эка, нарэшце знайшоўся шкілет. Журналіст Энца Бэтыза нядаўна нагадаў італьянцам, што ў 1968 г Эка, тады – супрацоўнік газеты “Кар’ерэ дэля С’ера” - актыўна падтрымаў савецкую акупацыю Прагі.  Далее »

Што будзе з Бельгіяй?

belg.jpg

Што будуць далей рабіць бельгійцы, калі іхная краіна такі-разваліцца? Падобна, што франкамоўныя валоны і фламандцы маюць розныя планы на гэты конт.  Далее »

У швейцарцаў праблема з мінарэтамі

minaret2.jpg

Дзе мусульмане, там і мячэты з мінарэтамі. У Швейцарыі мінарэтаў пакуль 3, а новых можа і не паўстаць – справу вырашыць нацыянальны рэферэндум.  Далее »

Універсітэты не давяраюць агульнанацыянальным тэстам

abitura2.jpg

Украінскія ўніверсітэты выразна супраціўляюцца ўвядзенню адзінае нацыянальнае сістэмы тэставання абітурыентаў. У гэтую прыёмную кампанію адзначыліся канфліктамі з міністэрствам адукацыі ажно тры ВНУ: Запарожскі і Валынскі універсітэты і Кіева-Магілянская Акадэмія.  Далее »

Раскрытая таямніца брытанскіх сікуноў!

147244988_bdd9756c95.jpg

Выглядае, што рыжскія крыміналісты такі-разгадалі найвялікшую таямніцу міжнароднага турызму у Новай Еўропе: чаму брытанцы сікаюць на тутэйшы помнік Свабоды? Адзін з затрыманых хуліганаў прызнаўся на допыце, што гэта такое “пары”, заклад на неблагую суму ў еўра.  Далее »

Пляжная вайна і голыя немцы

No-nudism-pl.png

Увайшоўшы ў Шэнген, палякі неасцярожна прыбралі сетку, што падзяляла польска-нямецкія пляжы у Свінавуйсці. Прыбралі – а па тым баку усе голыя. У сэнсе - нудысты.  Далее »