город

Вуліцу Клары Цэткін пераназавуць

Lutsk.jpg

Украінскі партал ZAXID.NET паведаміў, што дэпутаты гарсавета Луцка аб’явілі вайну старым назвам вуліц абласнога цэнтра. 3 верасня падчас паседжання сесіі яны будуць прымаць рашэнне аб змене назваў вуліц. Пра гэта вялося ў прэс - клубе рэформ Луцка падчас прэс-канферэнцыі дэпутатаў.  Далее »

Вогненнае шоў у Рызе

_1218754176.jpg

У межах фестывалю паветраных шароў LMT kauss 2008 у Рызе ўпершыню прайшоў вогненны парад. Не, усе магральф’еры цэлыя, а палала тое, чаму і належыць – газавыя гарэлкі.

2 дзесяткі мангальф’ераў на трэйлерах пракаціліся 14 жніўня калонаю праз цэнтр гораду. Іхныя прапанавыя газніцы пры гэтым метадычна выхуквалі з чэраваў полымя.  Далее »

Матэматыка ніколі не зашкодзіць

matematyka.jpg

Матэматыка – ахілесава пята польскіх гімназістаў. У такіх гарадах як Гданьск, Сопат і Познань па выніках году гімназісты набралі на экзамене па матэматыцы толькі 27 пунктаў з 50. Таму гарадскія улады вырашылі кардынальна выправіць сітуацыю.  Далее »

Кошты жыцця як у Барселоне

Warszawa_Zlote_Tarasy.jpg

У рэйтынгу самых дарагіх гарадоў свету моцна прасунулася наверх Варшава. Пасля 67 месца ў мінулым годзе сёлета яна апынулася ўжо на 35 месцы. Так вынікае са справаздачы амерыканскай кансалтынгавай фірмы “Мэрсэр”. Кошт жыцця ў Варшаве такі самы як у Стакгольме альбо Амстэрдаме. Прычыны – моцны злоты ды гаспадарчы узрост.  Далее »

Мастацкія рады супраць музыкаў

muzyki_ulicach.jpg

Няпростае жыцце чакае вулічных музыкаў, якія граюць на сярэднявечных плошчах Кракава. Кіраўніцтва горада збіраецца “упарадкаваць” дзейнасць такіх музыкаў з мэтаю “падвышэння мастацкага ўзроўню вулічных выканаўцаў”. Знаёмая фармуліроўка?  Далее »

Варшава даражэе, а Лодзь таннее

vodoprovod.jpg

Польская “Gazetа Prawnа” надрукавала нядаўна справаздачу па выніках даследавання на тэму коштаў камунальных паслуг. Таней усяго жыць у Лодзі, а даражэй усяго - у Варшаве.  Далее »

Брукаванка і прагрэс

brukavanka.jpg

Хто з нас не памятае Ільфа і Пятрова? “Дванаццаць крэслаў” напрыклад. Там быў эпізод з "Правалам", што ў горадзе Пяцігорск, памятаеце? Славуты камбінатар Астап Бэндэр вырашыў тады ажыццявіць акцыю, на якую ніхто не наважваўся раней – збіраць грошы на рамонт Правала. Каб не надта праваліўся!  Далее »

Лошица-Лохов

lokhov_usadba_3.jpg

Я живу в Лошице. Не самое худшее место в этом мире. Правда, его славное аристократическое прошлое не спасло его жителей от колких насмешек, типа “Лошица – район для лохов”.  Далее »

Этнічная мапа Варшавы

mapa_Warszawy.jpg

Тамаш Дзенцюл, студэнт Вышэйшай школы сацыяльнай псіхалогіі стварыў этнічную мапу Варшавы. Мапай зацікавіліся журналісты, якія апублікавалі яе ў газеце “Жыццё Варшавы”. На мапе відаць, у якіх частках гораду збольшага жывуць чужаземцы і адкуль яны паходзяць.  Далее »

“The Times” рэкамендуе Львоў

DSCN6585.JPG

Найстарэйшая брытанская газета “The Times” нядаўна надрукавала рэйтынг гарадоў, у якія варта паехаць еўрапейцам на выходныя. На першым месцы знаходзіцца французскае мястэчка Ля-Рашэль (гэта там, дзе ваяваў супраць пратэстантаў д’Артаньян з сябрамі). На другім – бельгійскі горад Гент. Трэцяе месца ў рэйтынгу належыць Львову.  Далее »

У графіці – немалады твар

grafityt.jpg

Спецыялісты па графіці кажуць, што творчасць у гэтым жанры вулічнага мастацтва матывуецца збольшага жаданнем публічна пазначыць сваё імя. Пераканаліся нядаўна ў слушнасці такіх ацэнак рыжскія паліцыянты, калі злавілі на рагу вуліцаў Номэтню і Слокас 50-гадовую даму з балончыкам.  Далее »

Прыдумай сабе фантан

fairy.gif

На Ратушным пляцы ў Вільні б’е фантан. Прыгожа і прыемна, аднак, на думку саміх віленчукоў, недастаткова відовішчна. Увесь час прыдумваюць, як яго яшчэ ўпрыгожыць – напрыклад, каб вада не проста лілася, а яшчэ і пенілася.  Далее »

Улетку - летняя сталіца, узімку - зімовая

Piarnu-flagh.jpg

З пачаткам астранамічнага лета сталіца Эстоніі перамясцілася ў прыморскі горад Пярну. Дзяржаўныя ўстановы, банкі і крамы, вядома, засталіся ў Таліне, аднак, па традыцыі ў дзень летняга сонцастаяння Пярну быў прысвоены тытул летняй сталіцы краіны. Сімвалічны ўказ у Пярну з Таліна даставілі веласіпедысты.  Далее »

Матч паміж двума Галіцыямі

lvouski_match.jpg

Львоўскія ўлады вырашылі завязаць сталае і доўгатрывалае супрацоўніцтва са сталіцай Галіцыі №2 – Кракавым. Перш за ўсё гарадскія чыноўнікі вырашылі замацаваць кантакты на вышэйшым узроўні.  Далее »

Будзь гатовы ратаваць!

uchieniia.jpg

Да Еўра- 2012 яшчэ чатыры гады, але супрацоўнікі МНС у Львове ўжо распачалі падрыхтоўку да чэмпіянату. Сёння ў львоўскім чатырохзоркавым гатэлі “Спадарожнік” адбыліся паказальныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, якая па словах кіраўніцтва вучэннямі была “максімальна набліжанай да рэальных умоваў”.  Далее »