“Залатое мядзведзянятка” Кнут з берлінскага ZOO, пра якое мы ўжо пісалі, прынесла яго трымальнікам ужо 6,8 млн €. Іншыя заапаркі "жаба душыць" так, што нават разгарэўся судовы працэс. Далее »
“Залатое мядзведзянятка” Кнут з берлінскага ZOO, пра якое мы ўжо пісалі, прынесла яго трымальнікам ужо 6,8 млн €. Іншыя заапаркі "жаба душыць" так, што нават разгарэўся судовы працэс. Далее »
Разам з рэжысёрамі і акторамі фільма “Прынц Каспіян” радуюцца поспеху кіно і тыя ўдзельнікі здымкаў, чый твар мы так і не пабачылі. Гаворка ідзе пра працаўнікоў масоўкі – розных там фаўнаў, мінатаўраў і сатыраў. Далее »
13 ліпеня ў віленскім парку “Вінгіс” выступіць ісландка Б’ёрк. Чакалася, што яна прыедзе ў наступным годзе, калі Вільня пярэйме званне культурнай сталіцы Еўрасаюзу. Хоць грошы на канцэрт нібыта вылучыла дзяржава, аднак жа квіткі аказаліся дарагаватыя. Далее »
Сільвэстр Сталонэ і Арнольд Шварцэнэгер упершыню бяруцца сыграць у адным фільме. Яны маюць змацаваць сваім удзелам сяброўскую ўгоду паміж амерыканскім “Галівудам” і індыйскім “Балівудам”. Першы крок у падобнай супрацы - індыйскі баявік пад назваю Kambakht Ishq. Далее »
Брыджыт Бардо атрымала штраф у 15 тыс € за абразу мусульманаў. Калісці напісала некарэктны ліст тагачаснаму міністру ўнутраных справаў Нікаля Сарказі. Далее »
У чэрвені 1933 года у ЗША, у маленькім горадзе Кэмдэн у штаце Нью-Джэрсі падчас з’езду мясцовых аўтааматараў мясцовыя ўлады распачалі кінасэанс перад стаянкай на вуліцы, каб тыя не разбегліся ўначы па барах і не пабіліся з мясцовымі жыхарамі. Так з’явіўся першы аўтамабільны кінатэатар. Далее »
Былы нямецкі канцлер, 78-гадовы “капусны” Коль пабраўся з 43-гадоваю працаўніцаю міністэрства эканомікі. Вяселле пара зладзіла ў гайдэльбергскай клініцы, дзе Коль загойвае раны, упаўшы са сходаў. Далее »
У віленскім парку Вінгіс 1 ліпеня выступіць славуты італьянскі кампазітар Энія Марыконе. Ён зладзіць музычнае шоў разам з сімфанічным аркестрам Roma Sinfonietta і хорам. Далее »
Ізраільскі дыстрыбутар фільму “Сэкс у вялікім горадзе”, сусветная прэм’ера якога адбудзецца 29 траўня, быў вымушаны адмовіцца ад рэкламных білбордаў і плакатаў у Іерусаліме і прыгарадзе Петах Ціква. Далее »
У траўні 1981 году чарнаскурае насельніцтва планеты пасірацела. У маямскім шпіталю памёр Боб Марлі - сімвал сусветнага растаманства, чалавек, які ўпершыню заспяваў “Афрыка, яднайся”. Памёр “ямайскі салавей” ад рака мозгу ва ўзросце 36 гадоў. Далее »
На міжнародным кірмашы “Свет кнігі”, што ў 14-ты раз праходзіў у Празе, найбольшай зоркай стаўся польскі фантаст Анджэй Сапкоўскі. Паміж іншым, майстар фэнтэзі прызнаўся чытачам што ані мру-мру не разбіраецца ў кампутарнай гульні “Вядзьмак”, створанай па матывах яго твораў. Далее »
15 траўня гэтага году амерыканскія кінаманы і прыхільнікі Сільвестра Сталонэ зведаюць сапраўдны шок. У 430 кінатэатрах ЗША пакажуць фільм "Першая кроў" (1982г.), у якім Сільвестр Сталонэ ўпершыню зайграў ветэрана вайны ў В'етнаме Джона Рэмба. Далее »
Уладзімір Набокаў сцвярджаў перад смерцю, што змест апошняга рамана прыйшоў да яго ў сне. Праз 30 год па смерці пісьменніка ягоны сын рашыўся выдрукаваць раман, спасылаючыся на дух бацькі, які нібыта размаўляў з ім і даў згоду на публікацыю. Далее »
6 красавіка ў Нью-Ёрку памёр піянер танцавальнага стылю хіп-хоп Уэйн Фрост. Меў 44 гады. Уэйн Фрост зрабіў сабе імя ў 80-я як удзельнік танцавальнага гурту Rock Steady Crew, а вялікая слава прыйшла да яго разам з роллю ў фільме Flashdance (1983). У 2007 г пра Фроста па мянушцы “Фросці Фрызі” было знята адмысловае дакументальнае кіно. Далее »
У траўні 1967 году Элвіс Прэслі ажаніўся з Прысцылай Булье, дачкой афіцэра з амерыканскай базы ў Нямеччыне. Малады Прэслі пазнаёміўся з ёй падчас сваёй службы ў войску. Далее »