3 метры 50 сантыметраў – вось новы рэкорд Гінэса у кідку пральнай машынай. Усталяваў яго ў пятніцу ў Бялаградзе 31-летні Дарыюш Словік. Атлет узяў удзел у гэтай акцыі, каб дапамагчы хворай лейкаміяй 14-летняй Вераніцы Ванке.
Папярэдні рэкорд Гінэса ў кідку пральнай машынай 26 чэрвеня 2005 усталяваў аўстраліец Біл Лайдан. Далее »










