Литва

Кошты на кватэры зніжаюцца

kvartiry.jpg

Вышэй галавы не падскочыш. Відавочна, што бум на рынку нерухомасцяў у Еўропе даўно мінуў. Пасля некалькіх год устойлівага росту, цэны ва Ўсходняй Еўропе пачалі паціху зніжацца, бо попыт трапіў на абмежаванні пакупніцкай здольнасці насельніцтва.  Далее »

24 жніўня – развітанне з бусламі

bocian.jpg

Ва Ўкраіне - Дзень Незалежнасці, а ў Літве - дзень Святога Варфаламея. Гэты дзень здаўна вядомы, як дзень адлёту буслоў. 24 жніўня літоўцы сімвалічна выпраўляюць буслоў на зімоўку ў вырай.  Далее »

Першага не п’ем! Гярэй?

pit_vobla.jpg

Веды і піва несумяшчальныя. Як і летась, сёлета 1 верасня ў Літве будзе забаронена гандляваць спіртнымі напоямі. Уладальнікі літоўскіх ўстановаў грамадскага харчавання і бараў ужо змірыліся з сухім законам.  Далее »

Карысны літоўскі фастфуд

fast_food.jpg

Падчас рэцэсіі пакутуюць перш за ўсё дарагія рэстараны, аднак фаст-фуды набіраюць абароты. Уладальнікі рэстарана Marino у Вільнюсе маюць намер праверыць тэорыю на практыцы. Яны плануюць стварыць сетку рэстаранаў хуткага харчавання.  Далее »

Грузавік “талерантнасці" побач з гіпермаркетамі

tolerantnost.jpg

Еўрапейскі "Грузавік талерантнасці", якому ўлады Вільнюса і Каўнаса адмовілі ў “прытулку”, на цэнтральных плошчах гарадоў, хутчэй за ўсё, будзе спыняцца на прыватнай тэрыторыі гандлёвых цэнтраў.  Далее »

Літоўцы сабралі для Грузіі 300 000 літаў

KK.gif

За доўгія выходныя - Свята Божай Маці (Жалінэс)- рахунак літоўскага Чырвонага Крыжа папоўнілі 229 700 літаў. Гэтыя сродкі былі сабраныя пасля таго, як тэлеканал LNK стаў паказваць кароткія тэлефонныя нумары, патэлефанаваўшы на якія, можна было ахвяраваць грошы ў дапамогу пацярпелым жыхарам Грузіі.  Далее »

"Еўрабачанню" не ўсе радыя

Chakhovsko.jpg

Нягледзячы на тое, што “Еўрабачанне” ўжо адгрымела, дзе-нідзе яшчэ гэта тэма працягвае хваляваць людзей. У Літве, напрыклад, нядаўна было праведзенае апытанне на тэму адносінаў насельніцтва да конкурсу.  Далее »

Піва ганьбіць літоўскі сцяг?

litovskii_flagh.jpg

Нацыянальная камісія Літвы па кантролі за тытунем і алкаголем (НККТА) звярнулася з просьбаю да літоўскіх бровараў, каб тыя не раздавалі літоўскія сцяжкі ў знак падтрымкі нацыянальнай зборнай на Алімпіядзе. Сябры камісіі лічаць, што такім чынам бровары зневажаюць літоўскі сцяг.  Далее »

Суды і штрафы за савецкую сімволіку

Piles.jpg

На віленскай вуліцы Пілес, дзе ўжо больш за 20 гадоў гандлююць сувенірамі ўзнялася паніка. На мінулым тыдні супрацоўнікі аддзела экалагічных і прававых парушэнняў канфіскавалі ў адной гандляркі вырабы з савецкай сімволікай. Яны заявілі, што жанчына парушыла закон і склалі пратакол.  Далее »

Літоўскі пашпарт: мечаных авечак воўк паесць

lithuanian-passport-2008.jpg

Гэта толькі наіўныя расіяне мяркуюць, што менавіта іх “прыбалты не любяць” асабліва. Далібог, няпраўда. Сапраўдную фобію вачыма не пабачыш. Тут акуляры патрэбныя і лупа.  Далее »

Пашкадуйце кракадзілаў!

3cyrk_krokodile-a.jpg

Віленскія аматары жывёлаў раздзьмухваюць скандал вакол прыезду ў сталіцу расейскага цырку. Удзел у цыркавых нумарах, маўляў, прыносіць марскім ільвам і кракадзілам фізічныя і псіхалагічныя пакуты.  Далее »

Прыляцеў Паксас на верталёце

karlsan.jpg

Гэта на зямлі былы прэзідэнт Літвы Паксас – закаранелы грэшнік, якому нават у парламент не дазволена абірацца. У небе ж ён, па ранейшаму – лётчык-ас.

Нібыта “бог з машыны”, спускаецца Пасксас на верталёце у самую гушчу выбарчае кампаніі. Прыляцеў у Марыямпале і сеў акурат пасярод цэнтральнага пляцу.  Далее »

Літоўскія ВНУ зазіраюць у кішэні студэнтаў

Returns-Empty-Handed1.jpg

Нягледзячы на актыўныя пратэсты грамадскасці, разам з с сёлетняй прыёмнай кампаніяй у дзяржаўных ВНУ Літвы канчаткова атабарылася камерцыйная форма навучання. Найдаражэй будуць плаціць за навучанне студэнты-адантолагі з медынстытута ў Коўне - 17671 літ (7600 даляраў) штогод.  Далее »

Мастаку грошы шчасця не прынеслі

lithuania-p_032b-1991.jpg

Трагічны лёс напаткаў “бацьку” літоўскіх купюраў, мастака Юстаса Талвайшу. 55-гадовы стваральнік мастацкага дызайну часовых “талонаў”, а пасля – і літаў задыхнуўся ад дыму ва ўласнай майстэрні.  Далее »

Літоўцы абыякавыя да грамадскага жыцця

straus.jpg

Паводле нядаўняга апытання жыхароў Літвы, амаль 70 % з іх не мае цікаўнасці да заняткаў грамадскімі справамі. Вольны час палова апытаных літоўцаў бавіць на прыродзе, 29% ходзіць па клубах, 22% займаюцца спортам, аніякага хобі не маюць 11%.  Далее »